26 красавiка 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як працуе эмбарга: экспарт яблычнага канцэнтрату з Польшчы ў РФ вырас у 100 разоў

1
Як працуе эмбарга: экспарт яблычнага канцэнтрату з Польшчы ў РФ вырас у 100 разоў

Праз год пасля ўвядзення Расеяй эмбарга ў дачыненні да Польшчы польскі экспарт б'е рэкорды.

А «забароненыя» польскія яблыкі трапляюць у Расею з дапамогай пасрэднікаў з Беларусі і Сербіі, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Deutsche Welle.

Экспарт польскіх яблыкаў вырас на 47% (не ўважаючы Расею). Пасля ўвядзення Масквой забароны на экспарт, значную частку польскіх яблыкаў пачалі набываць Беларусь і Сербія, якія пасля гэтыя яблыкі... прадаюць у Расею.

Таксама польскія вытворцы пачалі экспартаваць у Расею больш яблычнага канцэнтрату замест саміх яблыкаў, што дазваляе абыходзіць эмбарга. У 2013 годзе палякі прадалі ў Расею 100 тон канцэнтрату, а ў 2014 - ужо больш за 10 тысяч тон. Тым не менш вытворцы нясуць страты, таму ім дапамагае ўрад Польшчы.

Што тычыцца польскіх спажыўцоў, то яны сталі есці 18 кілаграмаў яблыкаў у год замест ранейшых 16. Магчыма, праз падзенне коштаў, выкліканых эмбарга, а, магчыма, пасля шырокай кампаніі, якая заклікала ратаваць айчынных садаводаў.

Расейскае эмбарга ў дачыненні да польскіх вытворцаў яблыкаў увайшло ў дзеянне 1 жніўня 2014 года, і яно будзе доўжыцца як мінімум да студзеня 2016 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках