4 траўня 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Інтэрв'ю з Лукашэнкам - не статусна, не цікава і вельмі прадказальна

61
Святлана Калінкіна: Інтэрв'ю з Лукашэнкам - не статусна, не цікава і вельмі прадказальна
Святлана Калінкіна

Вядомая журналістка не разумее матываў беларускіх СМІ ўзяць інтэрв'ю ў Лукашэнкі.

Пра гэта вядомая беларуская журналістка, шэф-рэдактар «Народнай волі» Святлана Калінкіна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», каментуючы ўчарашняе інтэрв'ю Лукашэнкі журналістам «Еўрарадыё», «Радыё Свабода» і tut.by.

«Калі пару месяцаў таму была прэс-канферэнцыя АРЛ, і прадстаўнікі недзяржаўных СМІ пачалі прасіцца на інтэрв'ю, я (шчыра!!!) не магла зразумець ні сэнсу, ні матываў. Больш за тое, аднаго з калегаў прама спытала: «Растлумач, аб якім інтэрв'ю і навошта ты прасіў, калі анямеў, здзервянеў і амаль апісаўся, калі спрабаваў задаць пытанне пра палітвязняў, але так, каб само гэта слова не вымавіць? Адказ, вядома, быў у духу, што мы - журналісты, і інтэрв'ю з кіраўніком дзяржавы гэта ў любым выпадку - статусна. А я вось не згодна. Не статусна. Нецікава. І вельмі-вельмі-вельмі прадказальна. У нашу прафесію трэба ўвесці новы жанр: пытанне прэзідэнту; як мы мяркуем, ён на яго адкажа і, нарэшце, правільны адказ…», - напісала яна.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках