4 траўня 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі аштрафавалі сем чалавек за забытыя ў пашпарце грошы

20
Берасцейскія мытнікі аштрафавалі сем чалавек за забытыя ў пашпарце грошы

Нават за выпадкова пакінутыя ў дакументах купюру давядзецца заплаціць 9 мільёнаў рублёў.

Берасцейскія мытнікі аштрафавалі ўжо 7 чалавек за пакінутыя ў пашпартах грошы. Адным з першым пакараных быў 44-гадовы грамадзянін Нямеччыны, які праходзіў мяжу ў пункце пропуску «Пясчатка». Мужчына падаў мытную дэкларацыю і пашпарт, у якім было 10 еўра.

За апошні тыдзень такія выпадкі былі таксама ў пунктах пропуску «Казловічы», «Берасце», «Макраны», паведамляе сайт Берасцейскай мытні.

Нагадаем, з 23 ліпеня супрацоўнікі мытні маюць права складаць адміністрацыйныя пратаколы на грамадзяніна, калі той перадаў дакументы з укладзенымі грашыма. Нават калі банкноты апынуліся ў пашпарце выпадкова, усё роўна давядзецца заплаціць штраф 50 базавых велічынь (9 000 000 рублёў). Калі правапарушэнне будзе ўчыненае паўторна, штраф павялічыцца ўдвая - да 18 мільёнаў. Калі ж высветліцца, што гэта была спроба падкупіць мытніка, на грамадзяніна могуць завесьці крымінальную справу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках