26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяну Севярынец не пусцілі на сустрэчу з «дэпутатам»

3
Таццяну Севярынец не пусцілі на сустрэчу з «дэпутатам»
Таццяна Севярынец

4 жніўня на «Віцебскдрэва» была абвешчаная сустрэча з «дэпутатам». Афіцыйна ўваход на яе быў вольным.

Наведаць сустрэчу паспрабавала каардынатар аргкамітэта БХД у Віцебску Таццяна Севярынец, якую цікавілі пытанні аб стане медыцыны ў горадзе, даўгабудаў, павольных рамонтах, доўгіх чэргаў у рэгістратурах, тым больш, што на сустрэчы павінен быў быць «дэпутат» - галоўны лекар бальніцы №2 (дзе рамонт аднаго з карпусоў доўжыцца ўжо чатыры гады), паведамілі charter97.org у прэс-службе аргкамітэта стварэння партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

Але ў будынак яе не ўпусцілі людзі ў камуфляжы, заявіўшы, што гэтая сустрэча толькі для працоўных прадпрыемстваў.

«Да народу я, атрымліваецца, не належу. Ні мой прыстойны настаўніцкі выгляд, ні ўзрост не сталі пропускам на гэтую таямнічую сустрэчу. Дарэчы, народа я там і блізка не бачыла. Напэўна, людзей са змены адразу ланцужком заганялі ў залю са двара прадпрыемства: працоўны дзень заканчваецца а 17-00, сустрэча прызначаная на 16-30. Ну чаму б, каб заахвоціць людзей палюбавацца на дэпутата, не скараціць на паўгадзіны працоўны час?» - адзначае Таццяна Севярынец.

«Уся справа, мабыць, у тым, што набліжаюцца прэзідэнцкія «выбары». Пустыя пікеты галоўнага прэтэндэнта, настаўнікі са слязамі вымольваць у родных і блізкіх подпісы ў падтрымку «галоўнага», абяцанні студэнтам забяспечыць інтэрнатам, каб толькі яны папрацавалі ў ініцыятыўнай групе. Калі мне паведамлялі аб гэтай сустрэчы, прыкладна так і казалі: ці будуць агітаваць прыйсці на «выбары» і прагаласаваць за Лукашэнку», - мяркуе Таццяна Севярынец.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках