3 траўня 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у Менску: кола пагрузчыка выбіла шыбіну ў маршрутцы

4

Гук кола, што лопнула, быў такой сілы, што яго чулі ва ўсіх дамах паблізу.

Учора пад 16:30 маршрутнае таксі з пасажырамі рухалася вуліцай Прытыцкага ў кірунку вуліцы Кальварыйскай. Спынілася на прыпынку, хтосьці зайшоў, хтосьці выйшаў. Раптам за бортам пачуўся вельмі гучны выбух. Выбіла шыбіну, паляцелі аскепкі. Высветлілася, у пагрузчыка, які праязджаў побач, лопнула пярэдняе кола. Гук быў такой сілы, што яго чулі ва ўсіх дамах паблізу, піша onliner.by.

«У маршрутцы выбіла шыбіну. Відавочна, што яшчэ і кузаў пагнуўся трохі. Усярэдзіне было поўна людзей, яны сталі выходзіць на вуліцу. Пацярпелых відаць не было, але трохі пазней прыехала хуткая. Можа быць, хтосьці выклікаў, ці дрэнна камусьці стала», - распавёў сведка.

У пагрузчыка лопнула пярэдняе кола. У гэты момант за маршруткай знаходзіўся яшчэ і аўтамабіль Mercedes. «Ён таксама стаяў на прыпынку. Можа быць, забіраў каго ці, наадварот, высаджваў. Кіроўцу пашанцавала, што ў самаходзе былі адкрытыя вокны. Таму, відавочна, абышлося без пашкоджанняў. Хвілін праз пяць ён з'ехаў, а на месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ і эвакуатар, які забраў пашкоджаны пагрузчык», - распавёў сведка.

У ДАІ Фрунзенскага раёна распавялі, што сапраўды адбыўся такі выпадак. «Гэта зафіксавана, усе матэрыялы ёсць, праводзіцца праверка», - паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках