4 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія навукоўцы: Вострая ежа спрыяе даўгалеццю

14
Кітайскія навукоўцы: Вострая ежа спрыяе даўгалеццю

Вострая ежа, асабліва з дадаваннем свежага перцу чылі, спрыяе даўгалеццю, высветлілі навукоўцы з Кітая.

У даследаванні, апублікаваным у медыцынскім выданні BMJ, узялі ўдзел амаль паўмільёна чалавек ва ўзросце ад 30 да 79 гадоў, паведамляе расейская служба BBC.

Паводле звестак даследавання, у тых, хто рэгулярна ўжывае вострую ежу, паніжаная рызыка сардэчна-сасудзiнных, рэспіраторных і ракавых захворванняў.

Таксама адзначаецца, што ў перцы чылі, які прысутнічае амаль ва ўсіх вострых стравах Кітая, змяшчаецца капсаіцын, які валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі.

Пры гэтым у даследаванні гаворыцца, што канчатковыя высновы аб універсальнай карыснасці вострай ежы рабіць яшчэ рана.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках