3 траўня 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Мадрыда не пазналі Крышціяну Ранальду

13

Жыхары Мадрыда не пазналі знакамітага партугальскага паўабаронцу, гульца «Рэала» Крышціяну Ранальду.

Справа ў тым, што адзін з найлепшых футбалістаў сучаснасці быў загрымаваны і апрануты пад валацугу, які дзеля грошай забаўляе мінакоў трукамі з футбольным мячом, піша БелаПАН.

Яго не пазналі нават пасля таго, як Крышціяну Ранальду прадэманстраваў элементы свайго знакамітага дрыблінгу. Мінакі альбо праходзілі міма, альбо без асаблівай ахвоты адыгрывалі футбалісту мяч.

Хто хаваўся ў вобразе валацугі, мінакі зразумелі толькі тады, калі Ранальду зняў парык, накладную бараду і вялікія сонцаахоўныя акуляры. Увогуле, розыгрыш дакладна атрымаўся.

Ролю валацугі Крышціяну Ранальду сыграў яшчэ ў канцы студзеня, тады ж у сетцы з'явіліся і відэа, знятыя відавочцамі. Афіцыйны ж ролік, зняты для прасоўвання брэнда, які выпускае аўдыёгаджаты, быў апублікаваны толькі на днях.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках