4 траўня 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў рэкорд у спагнаннях

16
Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў рэкорд у спагнаннях

У першым паўгоддзі 2015 КДК прадэманстраваў беспрэцэдэнтныя ў сваёй гісторыі вынікі працы.

Сума спагнанняў, накладзеная кантралёрамі на суб'екты гаспадарання, перавысіла паказчыкі за ўвесь 2014 год. Усяго са студзеня да чэрвеня 2015 органамі дзяржкантролю з нядобрасумленных суб'ектаў гаспадарання спагнана 1,5 трлн рублёў, што амаль удвая больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БелТА.

"Мы скончылі першае паўгоддзе з вельмі добрай дынамікай - у гісторыі Камітэта дзяржкантролю яшчэ не было такога выніку, калі звесткі за паўгоддзе перасягнулі леташні ўзровень", - канстатаваў сёння кіраўнік КДК Леанід Анфімаў.

Кіраўнік камітэта адзначыў вынікі працы дэпартаментаў фінансавых расследаванняў і фінансавага маніторынгу. Так, фінансавай міліцыяй у 1-м паўгоддзі выяўлена 749 крымінальных злачынстваў у эканамічнай сферы, з іх 108 - карупцыйнай скіраванасці. З выкарыстаннем інфармацыі дэпартамента фінансавага маніторынгу кантралюючыя і праваахоўныя органы выявілі звыш 220 злачынстваў, спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы больш за 150 млрд рублёў.

Сёння вынікі працы ў першым паўгоддзі разглядаюцца на пасяджэнні калегіі КДК.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках