3 траўня 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястра Ратару: Соня дапамагала АТА грашыма, а мы аддалі «Ніву» і 120 слоікаў варэння

10
Сястра Ратару: Соня дапамагала АТА грашыма, а мы аддалі «Ніву» і 120 слоікаў варэння
Лідзія Хлябіч

Сафія Ратару не збіраецца атрымліваць расейскі пашпарт, практычна не бывае ў сваім гатэлі ў Ялце і падтрымлівае Украіну.

Пра гэта распавяла ў інтэрв'ю выданню «Бульвар Гордана» родная сястра спявачкі Лідзія Хлябіч.

«Вядома, мы за Украіну, мы тут жывем, гэта наша радзіма і мы хочам, каб быў мір, каб усе людзі жылі лепш. Чым можам - дапамагаем: праз наш мясцовы гарвыканкам аддалі сваё аўто «Ніву» ў АТА, нам потым даслалі відэа, што яна сапраўды дастаўленая да пункта прызначэння. Яшчэ я сто дваццаць слоікаў свайго варэння адправіла туды ж. Муж бензінам дапамагае дзецям і артыстам з Чарнавіцкай філармоніі, якія туды ездзяць», - сказала Хлябіч.

Яна ўпэўненая, што Ратару падтрымлівае ўкраінскіх вайскоўцаў і асабістымі фінансамі.

«Яна дапамагала грашыма. Я не пыталася ў яе пра гэта, але думаю, што дапамагала», - адзначыла сястра спявачкі.

Яна дадала, што Сафія Ратару возьме ўдзел у вялікім канцэрце на Дзень Незалежнасці ў Кіеве, і зняпраўдзіла чуткі аб магчымым расейскім грамадзянстве сястры.

«Пашпарт у яе толькі адзін - украінскі. Расейскі яна ніколі не возьме. Бізнэс у Крыме аформлены на Руслана, дом - таксама. Ён і будзе вызначаць, як быць», - патлумачыла Лідзія Хлябіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках