3 траўня 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Мы павінны весці актыўную палітыку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

2
Анджэй Дуда: Мы павінны весці актыўную палітыку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
Анджэй Дуда

Анджэй Дуда, які 6 жніўня афіцыйна зойме пасаду кіраўніка дзяржавы, выступіў за стварэнне партнёрскага блока краін ад Балтыкі да Чорнага мора.

Пра гэта ён заявіў у распаўсюджаным сёння інтэрв'ю PAP.

«Мы павінны весці актыўную палітыку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Я прыхільнік умацавання супрацоўніцтва дзяржаў гэтага рэгіёну - ад Балтыйскага мора ў кірунку Адрыятыкі і Чорнага мора. У гэтых краін агульны досвед другой паловы XX стагоддзя і часта агульныя праблемы, як у галіне бяспекі, так і эканоміцы», - сказаў ён.

У сферы замежнай палітыкі агулам Дуда выступіў за актыўнасць Польшчы на міжнароднай арэне. «Я не прыхільнік рэвалюцый у замежнай палітыцы, - растлумачыў ён. - Значных змен не будзе, але будуць папраўкі, часам глыбокія».

З ягоных слоў, у першыя 100 дзён прэзідэнцтва ён мае намер здзейсніць некалькі замежных паездак, піша ТАСС. «Для нас вельмі важная падтрымка добрага клімату трансатлантычнага супрацоўніцтва. Гаворка ідзе як пра бяспеку ў рамках NATO, так і аб эканамічных рэаліях», - указаў новы польскі лідар. Таксама ён разлічвае на партнёрскія, прагматычныя стасункі з Нямеччынай і Францыяй.

Анджэй Дуда мяркуе, што ягоная краіна і іншыя суседзі павінны быць уцягнутыя ў працэс перамоў аб Данбасе, паведамляе «РБК Україна».

«Перамовы наконт Украіны павінны быць праведзеныя па новай формуле, з удзелам Польшчы і іншых суседзяў Украіны», - заявіў Дуда. З ягоных слоў, «пастаянны мір можа быць гарантаваны толькі шляхам шырокай мірнай канферэнцыі». «Ранейшыя межы Украіны павінны быць адноўленыя», - падкрэсліў прэзідэнт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках