4 траўня 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Заяц баіцца, што ў Расеі будуць спальваць беларускія прадукты

6
Міністр Заяц баіцца, што ў Расеі будуць спальваць беларускія прадукты

Беларусь мае намер старанна адсочваць бесперабойнасць паставак сваёй прадукцыі ў Расею ва ўмовах уведзенай там нормы аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў.

Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Леанід Заяц у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Ёсць указ прэзідэнта РФ, пастанова ўрада Расеі [аб знішчэнні санкцыйных тавараў]. Для нас гэтая норма фактычна нічога новага не нясе. Мы будзем сачыць за тым, каб наша прадукцыя бесперабойна паступала на рынкі Расейскай Федэрацыі, каб яна ні каплі сумневу не выклікала ні аб краіне паходжання, ні аб якасці», - сказаў ён.

З ягоных слоў, беларускі бок абмяркоўвае з Рассельгаснаглядам, Мытным камітэтам Расеі гэтыя пытанні, «каб не дай бог з нейкага непаразумення, неразумення не патрапілі пад знішчэнне тавары з Беларусі».

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у канцы ліпеня падпісаў указ, паводле якога сельскагаспадарчая прадукцыя, сыравіна і прадукты харчавання, забароненыя да ўвозу на расейскую тэрыторыю, падлягаюць знішчэнню з 6 жніўня гэтага года.

Забароненую да рэалізацыі ў Расеі прадукцыю з Еўропы нярэдка выяўлялі ў крамах гэтай краіны пад выглядам беларускай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках