4 траўня 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты «Дынама-Мінск» згуляюць на турніры імя Чарнышова без Калюжнага

Хакеісты «Дынама-Мінск» згуляюць на турніры імя Чарнышова без Калюжнага

Трэнерскі штаб хакейнага клуба вызначыўся з выязным складам на турнір імя Чарнышова, які 6 жніўня стартуе ў Маскве.

Капітан каманды Аляксей Калюжны і нападнік Аляксандр Кулакоў не паехалі ў расейскую сталіцу і засталіся ў Менску паводле медыцынскіх паказчыкаў, паведамляе БелТА.

У выязны склад уключаныя 27 хакеістаў: брамнікі - Джэф Глас, Дзмітрый Мільчакоў; абаронцы - Алег Гарошка, Лукаш Крайчак, Яўген Лісавец, Нік Бэйл, Іван Усенка, Аляксей Бадун, Дзмітрый Знахарэнка, Мікіта Усціненка, Раян Гундэрсан, Яўген Нагачоў; нападнікі - Дзмітрый Буйніцкі, Пол Шчыхура, Джонатан Чычу, Шарль Лінгле, Раян Вэскэ, Мэт Элісан, Дзмітрый Мялешка, Артур Абметка, Мікіта Камароў, Аляксандр Мацярухін, Андрэй Міхалёў, Сяргей Дрозд, Аляксандр Паўловіч, Дзмітрый Амбражэйчык, Станіслаў Лапачук.

У чацвер, 6 жніўня, менчукі згуляюць з аднаклубнікамі з маскоўскага "Дынама" (пачатак сустрэчы а 19.00). 8 жніўня спаборнікам беларускай суполкі стане маскоўскі "Спартак" (13.00).

Закончаць "зубры" турнір 9 жніўня матчам з хабараўскім "Амурам" (13.00). Падчас падрыхтоўкі да сэзону 2015/16 КХЛ хакеісты менскага "Дынама" ўжо правялі шэраг таварыскіх сустрэч.

У першай з іх яны саступілі віцэ-чэмпіёнам Беларусі з менскага "Юнацтва" (2:3). У часе навучальна-трэнінгавага збору ў Чэхіі дынамаўцы двойчы згулялі з прадстаўнікамі наймацнейшага дывізіёна хакейнага чэмпіянату гэтай краіны. У адным матчы быў пераможаны "Віткавіцэ" з Астравы (5:3), у іншым - "Ацэларжы" з Тршынца (4:2). Апошнім этапам падрыхтоўкі менскіх дынамаўцаў да сэзону стане Кубак Латвійскай чыгункі ў Рызе.

16 жніўня менчукі згуляюць з рыжскімі аднаклубнікамі (19.30), 17 жніўня спаборнікамі "зуброў" стане яраслаўскі "Лакаматыў" (15.30), а 19 жніўня - казанскі "Ак Барс" (15.30). Матч за трэцяе месца і фінал адбудуцца 20 жніўня. Першы матч новага сэзону КХЛ менскае "Дынама" правядзе 25 жніўня - на выездзе беларускі клуб сустрэнецца з маскоўскім "Спартаком".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках