3 траўня 2024, Пятніца, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Расея абвясціла шматмільярдную рэарганізацыю ўзброеных сіл

28
The Times: Расея абвясціла шматмільярдную рэарганізацыю ўзброеных сіл

Расея абвясціла аб плане рэарганізацыі сваіх узброеных сіл коштам $60 млрд.

Расея тлумачыць такі крок пагрозай ракетна-авіяцыйных удараў NATO, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на The Times.

"Пад адзіным кіраўніцтвам будуць аб'яднаныя авіяцыя, войскі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, касмічныя сілы і сродкі Узброеных сіл", - заявіў днямі міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Паводле ягоных слоў, фармаванне новых аэракасмічных сіл было выкліканае ўзрастаннем важнасці паветраных і касмічных кампанентаў у сучаснай вайне.

Дзяржаўная расейская тэлевізія абвясціла, што войскі будуць абараняць Расею "ад усіх тыпаў нападаў з паветра або космасу і хутка на іх адказваць". Паветрана-касмічныя войскі будуць узброеныя ракетамі С-400 класа "зямля-паветра", якія здольныя знішчаць балістычныя ракеты і самалёты ў радыусе 400 кіламетраў. Таксама яны атрымаюць новыя ракеты С-500, здольныя збіваць міжкантынентальныя ракеты на краі зямной атмасферы.

Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ў 2015 годзе Расея папоўніць свае ядзерныя сілы 40 новымі міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі. Адміністрацыя ЗША разглядае магчымасць размяшчэння ў Еўропе ракет наземнага базавання ў адказ на дапушчаныя парушэнні Расеяй Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД). Вялікабрытанія ўжо заявіла, што можа размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскія ядзерныя ракеты на фоне падвышанай напружанасці ў стасунках з Расеяй.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках