3 траўня 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею чакае дэфіцыт валюты

5
Расею чакае дэфіцыт валюты

Найбліжэйшымі месяцамі кампаніі і банкі РФ могуць сутыкнуцца з дэфіцытам валюты.

Пра гэта гаворыцца ў аглядзе НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», піша РБК.

«Зніжэнне нафтавага кошту, пастановы Банка Расеі і ФРС ЗША аб адсоткавых стаўках прычыніліся да чарговай хвалі зніжэння курсу рубля. Найбліжэйшымі месяцамі расейскія кампаніі і банкі могуць сутыкнуцца з дэфіцытам валюты на ўнутраным рынку», - гаворыцца ў бюлетэні НДУ «ВШЭ» за перыяд з 23 ліпеня да 4 жніўня.

На думку аўтараў, Банк Расеі ў траўні працаваў на паслабленне курсу нацыянальнай валюты, скупляючы з 14 траўня па $200 млн за дзень. Агулам было набыта блізу $10 млрд, што значна перасягнула прыток валюты ў бягучых аперацыях і ўзмацніла ціск на рубель.

Пры гэтым палітыка ЦБ, на думку экспэртаў ВШЭ, была накіраваная не на жаданне падахвоціць экспарцёраў, а на сплату замежных пазык і вывад капіталу за мяжу. Пры гэтым Банк Расеі не пайшоў на зніжэнне курсу да адзнакі 65 рублёў за даляр, каб кампенсаваць зніжэнне кошту нафты і папоўніць бюджэт да ўзроўню канца 2014-га - пачатку 2015 года.

28 ліпеня Банк Расеі пакінуў скупляць валюту, разлічваючы пазначыць валютны калідор у дыяпазоне 50-60 рублёў за даляр і тым самым прадухіліць скуплянне гатовай валюты і прытрымліванне даходу экспарцёрамі. Аднак далейшая заява ФРС ЗША аб планах пакінуць стаўку на ранейшым узроўні і пастанова аб зніжэнні ключавой стаўкі Банкам Расеі прычыніліся да таго, што курс даляра перасягнуў 62 рублі.

Аўтары даследавання прадказваюць, што ў варунках эканамічнага крызісу Банк Расеі ў жніўні-верасні можа сутыкнуцца з новымі праблемамі. Выплата замежных пазык (у верасні на піку выплаты дасягнуць $14 млрд) і назапашванне валюты прадпрыемствамі і банкамі прымусяць рэгулятара альбо зноў адпусціць рубель «у вольнае плаванне», альбо задаволіць попыт на валюту за кошт назапашаных рэзэрваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках