4 траўня 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі нападнік «Дынама» Аляксандр Мацярухін атрымаў беларускі пашпарт

3
Украінскі нападнік «Дынама» Аляксандр Мацярухін атрымаў беларускі пашпарт

33-гадовы Аляксандр Мацярухін гуляе за менскае «Дынама» з сэзону-2013/2014.

«Так, дакумент ужо ў мяне на руках», - адзначыў Мацярухін 5 жніўня ў інтэрв'ю «Прессболу» перад ад'ездам «зуброў» у Маскву на Кубак імя А.І.Чарнышова.

33-гадовы Аляксандр Мацярухін гуляе за менскае «Дынама» з сэзону-2013/2014. У сакавіку 2015-га кантракт з форвардам быў падоўжаны яшчэ на тры гады, пішуць «Беларускія навіны».

Пра жаданне Мацярухіна атрымаць пашпарт грамадзяніна Беларусі генеральны мэнэджэр менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў казаў яшчэ год таму.

«Мацярухін хоча атрымаць беларускі пашпарт. Але калі гэта адбудзецца, то толькі на законнай падставе. Бо ў яго жонка з Магілёва. Плюс ён усё адно не зможа гуляць за беларускую каманду. Нам проста будзе зручней рабіць яму шэнгенскую візу. У «Дынама» ён, падкрэслю, па-ранейшаму будзе ўважацца за легіянера», - адзначаў Беражкоў, адказваючы на пытанні заўзятараў.

Агулам у Кантынентальнай хакейнай лізе Аляксандр Мацярухін правёў 101 матч (94 у складзе менскага «Дынама» і 7 у форме данецкага «Данбаса»), набраў 42 (31+11) бамбардзірскія балы і 39 хвілін штрафу.

У Беларусі Мацярухін таксама гуляў за магілёўскае «Хімвалакно», менскае «Юнацтва», гарадзенскі «Нёман» і салігорскі «Шахцёр».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках