4 траўня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты ўпаў да ўзроўню сакавіка 2009 года

9
Кошт нафты ўпаў да ўзроўню сакавіка 2009 года

Кошт нафты маркі Brent у сераду апусціўся да адзнакі $49,08 за барэль.

Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent на Лонданскай біржы ICE Futures апускаўся да $49,08 за барэль. Мінімальнае значэнне было дасягнутае а 19:05 паводле Менску. Гэта рэкордна нізкі паказчык з сакавіка 2009 года. Паводле звестак на 19:49 барэль нафты прадаецца на ўзроўні $49,28, піша РБК.

Паралельна падае і кошт нафты маркі WTI на Ньюёрскай таварнай біржы. Нафтавыя ф'ючэрсы гэтай маркі з пастаўкамі ў верасні апускаліся да ўзроўню $44,94 за барэль. Паводле звестак на 19:20, WTI прадаецца на ўзроўні $45,15 за барэль.

У параўнанні з пачаткам таргоў нафта маркі Brent патаннела амаль на 80 цэнтаў, WTI - прыкладна на 70 цэнтаў.

У мінулы панядзелак кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за адзнаку $50 за барэль. Увечары ў панядзелак барэль нафты прадаваўся на ўзроўні $49,95, што было мінімальным значэннем са студзеня 2015 года. Аднак у аўторак кошт крыху адквітаў сваё падзенне, і марка Brent прадавалася трохі даражэй за $50 за барэль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках