4 траўня 2024, Субота, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Кіеве завочна арыштаваў кіраўніка расейскага Генштаба

1
Суд у Кіеве завочна арыштаваў кіраўніка расейскага Генштаба

Герасімаў і яшчэ 10 расейскіх вайскоўцаў сталі фігурантамі справы аб расследаваннях падзей пад Ілавайскам.

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прыняў пастанову даставіць у суд і ўзяць пад варту начальніка Генштаба Узброеных сіл Расеі Валерыя Герасімава. Пра гэта заявіў вайсковы пракурор Украіны Анатоль Матыяс, паведамляе «112 Украіна».

«Шаўчэнкаўскім раённым судом горада Кіева задаволена хадайніцтва следчага і працэсуальнага кіраўніка і прынятая пастанова аб дастаўцы ў суд і абранні меры стрымання - утрыманне пад вартай - усім без выключэння асобам, якія былі агучаныя на брыфінгу», - сказаў Матыяс.

У сераду, 5 жніўня, стала вядома, што Служба бяспекі Украіны абвясціла Герасімава ў вышук і яшчэ 10 расейскіх вайскоўцаў. Яны сталі фігурантамі справы аб расследаваннях падзей пад Ілавайскам, калі ў так званым катле загінула некалькі сотняў украінскіх вайскоўцаў, піша РБК.

Герасімаў і яшчэ 10 вайскоўцаў з Расеі «арганізоўвалі, рыхтавалі і развязвалі ўзброены канфлікт на тэрыторыі Украіны». Аднак у СБУ не паведамілі пра нейкія факты, якія б давялі віну расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках