4 траўня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе «Менск - Мікашэвічы» 6 і 7 жніўня абмяжуюць рух

На трасе «Менск - Мікашэвічы» 6 і 7 жніўня абмяжуюць рух

На некалькіх адцінках шашы Р-23 запланавана выкананне работ мантажу партала сістэмы электроннага збору платы за праезд.

Пра гэта паведамляе УДАІ УУС Менаблвыканкама, піша «Інтэрфакс».

У сувязі з гэтым для бяспекі рух транспартных сродкаў будзе абмежаваны перыядамі да 15 хвілін на наступных адцінках:

- 6 жніўня з 11.00 - на 12,7 км (Менскі раён);

- 6 жніўня з 16.00 - 20,2 км (Менскі раён);

- 7 жніўня з 09.00 - на 26,8 км (Менскі раён);

- 7 жніўня з 13.00 - на 34,7 км (Уздзенскі раён).

Каб не ствараць коркі Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам дадзенай інфармацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках