3 траўня 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Перамовы аб Украіне павінны адбывацца з удзелам Польшчы

Анджэй Дуда: Перамовы аб Украіне павінны адбывацца з удзелам Польшчы
Анджэй Дуда
ФОТА: REUTERS

Польшча, а таксама іншыя суседзі Украіны павінны быць прыцягнутыя да перамоў для развязання канфлікту на Данбасе.

Пра гэта заявіў новаабраны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР, піша "Еўрапейская праўда".

"Мяркую, што ў доўгатэрміновай перспектыве, калі мы шукаем працяглага мірнага развязання, мірныя перамовы павінны праходзіць у іншым фармаце", - сказаў ён.

"Спадзяюся, што гэтыя перамовы будуць праводзіцца з удзелам Польшчы ды іншых суседзяў Украіны. Працяглы мір можа забяспечыць толькі шырокая мірная канферэнцыя", - адзначыў Дуда.

На ягоную думку, найлепшым варыянтам развязання канфлікту было б аднаўленне старых межаў, бо яны былі гарантыяй еўрапейскага парадку. Замарожаны канфлікт, са слоў прэзідэнта, можа прычыніцца да фатальным наступстваў.

"Польшча павінна падтрымліваць Украіну па-рознаму. Я не кажу аб фінансавай падтрымцы, але і аб дапамозе ў стварэнні дзяржаўных інстытутаў", - адзначыў Дуда.

Пры гэтым ён прызнаў, што Польшча не хацела б мець дрэнных стасункаў з кім-небудзь з суседзяў, у тым ліку і з Расеяй.

"Сітуацыя сапраўды складаная. І мы ніколі не пойдзем свядома на пагаршэнне стасункаў", - падкрэсліў Дуда.

Нагадаем, інаўгурацыя новага прэзідэнта Польшчы адбудзецца 6 жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках