4 траўня 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ падолеў «Відэатон» 1:0 і забяспечыў еўракубкавую восень

16

Барысаўскі БАТЭ забяспечыў удзел у групавых еўракубкавых турнірах.

5 жніўня на «Барысаў-Арэне» чэмпіён Беларусі ў матчы ў адказ 3-га раўнда кваліфікацыі БАТЭ атрымаў перамогу над вугорскім «Відэатонам» - 1:0, піша БелаПАН.

Вырашальны гол на 82-й хвіліне забіў Неманья Ніколіч. Гэта яго першы гол у складзе барысаўскай каманды. З 60-й хвіліны госці гулялі ў меншасці пасля выдалення галандскага легіянера Кееса Лейксу.

Склад БАТЭ: Чэрнік, Дубраў, Карніцкі (Бага, 75), Алексіевіч (Яблонскі, 65), Ніколіч, Жаўнерчык, Мілуновіч, Радзівонаў (к) (Сігневіч, 89), Младзеновіч, М.Валадзько, Гардзяйчук. У запасе: Сарока, Гайдучык, Рыас, Аляхновіч. Папярэджанне атрымаў Алексіевіч (15).

У першым матчы 28 ліпеня ў Секешфехервары БАТЭ і «Відэатон» згулялі ўнічыю - 1:1.

Лёсаванне заключнай стадыі кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 7 жніўня. БАТЭ ўжо гарантаваў сабе выступ як мінімум у групавой стадыі Лігі Еўропы. Гэтая еўракубкавая восень будзе сёмай у гісторыі клуба.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках