3 траўня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўхваліла закон аб Малым памежным руху з Украінай

Польшча ўхваліла закон аб Малым памежным руху з Украінай

Браніслаў Камароўскі падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, які мяняе Пагадненне аб Малым памежным руху з Украінай.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта Польшчы.

"Прынятая пастанова падоўжыць тэрмін знаходжання на тэрыторыі Польшчы для ўладальнікаў дазволаў на МПД да 90 дзён", - гаворыцца ў дакуменце.

Асоб, якія просяць аб выдачы другога і наступнага дазволу на МПД, вызвалілі ад аплаты консульскага збору. Яны будуць менш часу чакаць падачы заявы і змогуць падаваць дакументы ў пунктах, што размешчаныя ў гарадах, дзе няма польскіх консульскіх устаноў.

Акрамя таго, з гэтага часу неабавязкова мець медыцынскае страхаванне падчас знаходжання ў памежнай зоне.

Дапоўнены таксама спіс адміністрацыйных адзінак у памежнай зоне (3 - у Валынскай і 1 - у Львоўскай абласцях), дзе дзейнічае Малы прыгранічны рух.

Беларуская апазіцыя і жыхары памежных населеных пунктаў нашай краіны патрабуюць ад уладаў ухваліць пагаднення аб Малым памежным руху з Польшчай і Літвой, аднак афіцыйны Менск адмаўляецца зрабіць гэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках