4 траўня 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я хакеіст аніякі, мне чатыры разы твар зашывалі

54
Лукашэнка: Я хакеіст аніякі, мне чатыры разы твар зашывалі

Дыктатар распавёў аб сваёй прыхільнасці да хакею.

Падрабязнасці аб захапленні Аляксандра Лукашэнкі гэтым тыпам спорту прагучалі ў інтэрв'ю журналістам «Еўрарадыё», «Радыё Свабода» і tut.by.

- Ну, я ж аніякі хакеіст, я хакеіст ад няшчасця - стаў займацца, бо зрабіў аперацыю на калене. Тут больш мяккія рухі, хаця, глядзі, каб галаву не адарвалі дзесьці каля борта, што-небудзь не зламалі або каб твар не рассеклі. Чатыры разы мне зашывалі твар у лякарні. А што швоў не відаць - добра працуюць лекары! Апошні раз так лоб рассеклі клюшкай - шэсць швоў наклалі. Яшчэ, бачыце, зрастаецца! Мы нават жартавалі: «Спроба забойства!» там усяго стае... Яўлееў, брамнік, ён мне рассек твар, але я сам вінаваты, я яго зачапіў, - заявіў дыктатар.

Са слоў правадыра, са сваёй гульні ў хакей ён не робіць «голы піяр» - гэта яму, нібыта, не трэба. Не дзеля піяру, кажа, бярэ ён з сабой касіць розных чыноўнікаў і замежных гасцей.

- Калі я бягу, а вы хочаце проста паглядзець - калі ласка, але трэба са мной бегчы, на веласіпедзе я еду, і вы ровар павінны мець з сабой. І не адставаць пажадана. Бо калі ты на трох кіламетрах ад мяне адстаеш, то я больш з табой бегаць не буду - не хочацца цягнуцца, - сказаў ён.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках