19 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ пад выглядам еўрапейскіх знішчалі сыры з Беларусі ці Украіны?

33

Пра гэта сведчаць фота, размешчаныя на сайце Рассельгаснагляду.

Забароненыя еўрапейскія сыры, якія 6 жніўня знішчылі ў Белгародскай вобласці на палігоне бытавых адходаў з дапамогай бульдозераў і катка, былі, хутчэй за ўсё, украінскай, беларускай або расейскай вытворчасці.

Пра гэта сведчаць фота, размешчаныя на сайце Рассельгаснагляду.

У прыватнасці, на адной з фатаграфій выразна відаць на паверхні сыру лічба з чорнага або сіняга харчовага пластыка (поліэтылену), піша «Наша Нiва».

Такая маркіроўка даволі цікаўная, улічваючы тое, што ні адзін з еўрапейскіх заводаў і фабрык такія элементы на сыры не размяшчае - гэта састарэлы метад маркіроўкі. Зараз інфармацыя пра дату вырабу і партыі часцяком выпальваецца лазерам на сыру ці наносіцца на ўпакоўцы.

Разам з тым, практыка размяшчэння пластыкавых лічбаў была досыць шырока распаўсюджана на тэрыторыі былога СССР.

Варта адзначыць, што гэты цікавы «нюанс» заўважылі і карыстальнікі Facebook, якіх зацікавіла, якім чынам расейскія ці ўкраінскія лічбы трапілі на «еўрапейскія» сыры.

Цалкам магчыма, што 10 тон сыру, паказальна раздушаныя расейскімі службамі, не былі французскага або швейцарскага паходжання. Бо галоўкі сыру такога ж колеру і памеру, як і «пранумераванныя», складаюць значную частку знішчанай «еўрапейскай» прадукцыі на фота з Белгародскай вобласці.

Як вядома, у Расеі з 6 жніўня пачаў дзейнічаць указ аб знішчэнні прадуктаў, якія трапілі пад расейскае эмбарга. Адпаведны дакумент прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў 29 ліпеня. Усяго да 6 жніўня, паводле паведамленняў расейскіх СМІ, было знішчана 250 тон еўрапейскіх прадуктаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках