29 красавiка 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапаўцы разагналі адпачывальнікаў на пляжы Менскага мора

181

Менчукоў, якія загаралі топлес, затрымалі і даставілі ў РАУС Ждановічаў.

У сетцы з'явілася відэа інцыдэнту, які здарыўся на пляжы ў суботні дзень. Ролік, зняты відавочцам 8 жніўня на адным з пляжаў месцы адпачынку пад Менскам, суправаджае каментар: «Адной «кабетцы» гадоў 45-ці з дзецьмі не спадабалася, што на Менскім моры жанчына загарала з адкрытым верхам. Яна выклікала міліцыю».

Удакладняецца, што прыйшлі спецназаўцы, «спачатку 2 чалавека (потым яшчэ 5)», якія падышлі да жанчыны і сказалі збіраць рэчы, піша «Салiдарнасць».

«За яе заступілася дзяўчына. Гэтыя служкі закона пачалі хапаць дзяўчыну за рукі і цягнуць па пяску, з дзяўчынай быў муж (ці хлопец) на мыліцах са зламанай нагой, ён паспрабаваў падысці і высветліць на якой падставе, не прадставіўшыся, яны кудысьці яе цягнуць! Доўга не думаючы тыя пачалі штурхаць гэтага бедака на мыліцах. Нават дасталі газавыя балончыкі! Дзяўчына ў шоку, на яе надзелі кайданкі, выклікалі хуткую дапамогу для яе і ейнага хлопца! Хвілін праз 20-30 прыехала хуткая і незразумелая «газель» са звычайнымі нумарамі менскай вобласці (0801 IP-5). Заштурхалі ў гэтую «газель» чалавек пяць, хто заступаўся, і знаёмых-сведак! Дзяўчына пацярпелая і ейны хлопец з'ехалі на хуткай».

Падрабязнасці інцыдэнту пакуль невядомыя.

Адзначым, міліцыя ўвесь час патрулюе ўсе грамадскія пляжы, якія знаходзяцца паблізу Менска. Што тычыцца экс-нудысцкага пляжа, які да нядаўніх часоў шмат гадоў існаваў на Менскім моры, то менавіта праз паляванне на нудыстаў з боку міліцыі ён з нядаўніх часоў стаў былым. Пагутарыўшы з яго сталымі насельнікамі, журналістам вось што ўдалося даведацца:

«Сягоння самай актуальнай фразай у павольным пляжным адпачынку застаецца: «Шухер! Мянты!». Менавіта таму ўсе аматары загару без палосак носяць у жмені плаўкі. Калі да пляжу пад'язджае міліцэйскі аўтобус, тут не да агалёнкі, - бо выпадкі, калі любоў да раўнамернаму загару сканчалася «суткамі» у міліцыі Ждановіцкага РАУС, не адзінкавыя. Паводле слоў мясцовых, апошнія два гады праваахоўнікі, не заўважаючы п'яных і дэбашыраў на звычайных пляжах, разгарнулі на нудыстаў сапраўднае паляванне».

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках