2 траўня 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноччу Мікалаю Аўтуховічу прынеслі позву ў бальніцу

2
Ноччу Мікалаю Аўтуховічу прынеслі позву ў бальніцу
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Былы палітвязень адчувае сябе лепш, але ціск пасля гіпэртанічнага крызу, што адбыўся праз судовы пераслед, яшчэ не нармалізаваўся.

Было 160, цяпер 140, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Будзе ў шпіталі яшчэ некалькі дзён, - кажа Мікалай Аўтуховіч. - Уначы прынеслі позву ў гэты суд. Гэта проста здзек. Уначы яны прыносяць позву, каб раніцай я быў у судзе. Дзе такое было калі?»

Ваўкавыскі раённы суд паўторна разгледзеў справу без Мікалая Аўтуховіча, у прысутнасці толькі ягонага адваката. Сам былы палітвязень пасля гіпертанічнага крызу дагэтуль у бальніцы. Суд прыняў пастанову працягнуць прэвентыўны нагляд над ім яшчэ на паўгода. Гэта стала магчымым пасля пастановы Гарадзенскай абласной калегіі. Тэрмін раней устаноўленага прэвентыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам заканчваўся, таму, з ягоных слоў, улады любым коштам стараліся правесці гэты суд, каб падоўжыць яго.

Упершыню Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны яшчэ ў кастрычніку 2005 года пасля таго, як стаў актыўна змагацца за свой бізнэс (у прадпрымальніка была фірма таксі) і праводзіць доўгія галадоўкі пратэсту. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, прадпрымальніка асудзілі на тры з паловай гады.

Мікалай Аўтуховіч стаў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ.

Аднак пасля вызвалення Мікалай Аўтуховіч прадоўжыў змагацца за правы прадпрымальнікаў і паказваць на карупцыйныя злачынствы ўладаў. Гэта і стала прычынай паўторнага арышту 8 лютага 2009 года і жорсткага прысуду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках