6 траўня 2024, панядзелак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасце б'е чарговы тэмпературны рэкорд

Берасце б'е чарговы тэмпературны рэкорд

Гарачае паветра, распаўсюдзілася на паўднёва-заходнія раёны Берасцейскай вобласці, стала прычынай падзення чарговага тэмпературнага рэкорду ў абласным цэнтры.

31 жніўня там было зафіксавана 34,9 градуса цяпла, што на градус вышэй максімуму дня, зафіксаванага ў 1992 годзе, піша БелаПАН.

Да паўтарэння рэкорду дня на ўсёй тэрыторыі краіны (35 градусаў у Ваўкавыску ў тым жа 1992) не хапіла 0,1 градуса. Між тым на поўначы Віцебскай вобласці ў панядзелак тэмпература не перавысіла 21 градуса.

Найбліжэйшыя два дні спякотнае надвор'е на паўднёва-заходняй палове захаваецца. У сталіцы, калі прагноз апраўдаецца, 1 верасня рэкорд дня ўстоіць (30,3 градуса пры прагнозе 27-29), а 2 верасня абновіцца (27 градусаў у 1963 годзе пры прагнозе 30-32). Больш за тое, спадзе рэкорд верасня і ўсёй восені - гэта ўжо згаданыя 30,3 градуса 1-га чысла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках