7 траўня 2024, aўторак, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нёман у межах Горадні змялеў да рэкорднай адзнакі

5

З пачатку ліпеня ўзровень вады ў рацэ Нёман у раёне Горадні трымаецца ніжэй за небяспечную адзнаку.

Паводле стану на 25 чэрвеня вада ў рацэ апусцілася да 60 см, ужо тады такі ўзровень вады назвалі небяспечным для суднаходства. Але Нёман працягваў мялець усё лета. Сёння, паводле звестак гідралагічнага паста, узровень вады знаходзіцца на 12 см, хоць у пачатку жніўня дасягаў амаль 40, піша s13.ru.

За сухімі лічбамі хаваецца сумная рэальнасць: напрыклад, асобны ўчастак паміж Каложы і Новым мастом за 10 хвілінах ад цэнтра горада ўсё больш нагадвае цяпер балота. А да сярэдзіны ракі можна дайсці не замачыўшы ногі.

Цеплаход «Віктар Усаў», які быў прададзены ў Друскінінкай і катаў па рацэ турыстаў, цяпер не запатрабаваны, уласнікі нясуць страты. «Вольга Соламава», якая засталася ў горадзе, таксама стаіць прышвартаваная. Валуны і выспы, якія выйшлі на паверхню, супрацоўнікі рачной гаспадаркі вымушаныя пазначаць, каб бяспечна плаваць па некалі паўнаводнай рацэ маглі хоць бы лодкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках