Алеся Чаркашына пахаваюць у Камяніцы-Жыровецкай
2- 1.09.2015, 10:56
- 18,023
Пахаванне беларускага байца АТА пераносіцца мінімум на сераду.
Цела павінны былі прывезці з Украіны ў панядзелак. Аднак затрымкі консульскіх працэдур перанеслі справу на аўторак, піша «Наша Нiва».
Пакуль не вызначана, дзе будзе праходзіць развітанне з нябожчыкам.
Алесь Чаркашын быў пратэстантам з царквы «Збавенне» ў Берасці. У пратэстантаў няма традыцыі адпявання, няма ў іх і звычаю прыносіць труну ў малітоўны дом. Між тым сям'я і сябры Чаркашына мяркуюць, што грамадскае развітанне неабходнае.
Хаваць актывіста будуць у Камяніцы-Жыровецкай пад Берасцем.
Дадатковая інфармацыя будзе паведамлена пазней.
Алесь Чаркашын - беларус з добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар». Яму было 33 гады. Памёр у мінулую пятніцу ад раненняў, атрыманых два з паловай тыдні таму ў баі пад Старагнатаўкай. Меў пазыўны «Тарас», а ваяваў ва Украіне з пачатку зімы. Гэта першая смерць сярод некалькіх дзесяткаў беларусаў, якія добраахвотна ваююць за незалежнасць Украіны.