7 траўня 2024, aўторак, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе восеньская прахалода

На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе восеньская прахалода

Праўда, да чацвярга ў некаторых раёнах краіны будзе да +36.

Халодны атмасферны фронт, які прынясе доўгачаканую для многіх восеньскую прахалоду і свежасць, прыйдзе ў Беларусь у чацвер, піша kp.by.

Паводле прагнозу Белгідрамета, 3 верасня ў краіне пройдуць дажджы, навальніцы. Начныя тэмпературы ўпадуць да 11 - 17 градусаў, днём чакаюцца камфортныя 18 - 24. Толькі на паўднёвым усходзе краіны будзе цяплей - 25-29 градусаў вышэй за нуль.

У наступныя дні да канца тыдня таксама прагназуюцца дажджы. Днём будзе блізу 17 - 24, у Гомельскай вобласці - да +26. Да нядзелі тэмпературы спадуць да 6 - 13 градусаў ноччу і 16 - 23 днём.

Аднак першыя дні верасня будуць па-ранейшаму гарачымі. Аўторак і серада запомняцца жыхарам паўднёвых абласцей краіны гарачымі 35 - 36.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках