6 траўня 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхневіч: Пастанова №666 прывядзе Беларусь да таварнага дэфіцыту

11
Сяргей Міхневіч: Пастанова №666 прывядзе Беларусь да таварнага дэфіцыту
СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ

Савет міністраў выпусціў пастанову, якая можа прывесці да дэфіцыту і павышэння коштаў на бытавую тэхніку і іншыя тавары.

27 жніўня ўвайшла ў дзеянне пастанова Савета Міністраў №666 ад 6 жніўня, якая ўсталёўвае адміністрацыйную працэдуру ў санітарна-гігіенічнай экспэртызе шэрагу пазіцый імпартуемай прадукцыі, куды ўключана бытавая тэхніка, тавары бытавой хіміі, шэраг аўтамабільных тавараў і многае іншае. Галоўная навіна: праводзіць санітарна-гігіенічную экспэртызу для імпартнай прадукцыі (у тым ліку і з Расеі) неабходна для кожнага тыпу тавару. Як гэты заканадаўчы акт можа закрануць радавых спажыўцоў, распавёў старшыня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч, піша «Тэлеграф».

- Пачнем з таго, што, як ужо прынята ў Беларусі, пастановы выходзяць напярэдадні вечарам перад уваходжаннем у дзеянне - нягледзячы на тое, што пастанова датуецца 6 жніўня, даведаліся мы пра яе толькі 27 жніўня, гэта значыць роўна за дзень да афіцыйнага ўваходжання яе ў сілу. Яна тычыцца ўсёй увезенай з 28 жніўня ў Беларусь бытавой тэхнікі, аўтамабільных кампанентаў (лакафарбавай прадукцыі, масла, тармазныя вадкасці і інш.) А таксама хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі вытворчага прызначэння, тавараў бытавой хіміі, лакафарбавых, палімерных, сінтэтычных матэрыялаў, з якіх зроблены мэбля, адзенне, абутак і многае іншае, сказаў ён.

Ключавыя моманты гэтай пастановы:

Паводле гэтага заканадаўчага акту, праводзіць працэдуру рэгістрацыі трэба на кожную партыю тавару, якае трапляе ў Беларусь. Адзначу, што раней гігіенічная рэгістрацыя праводзілася адзін раз пры першым увозе тавару ў краіну і выдавалася на гэты тавар на працяглы тэрмін (да прыкладу, на 3 гады). Гэта ўплывае на час траплення тавараў на паліцы і на кошт тавараў (безумоўна, за кожную працэдуру трэба плаціць).

Цяпер лабараторыі не гатовыя апрацаваць увесь паток запытаў на праходжанне рэгістрацыі - няма ні персаналу, які мог бы «пераварыць» запыты імпарцёраў і прадаўцоў, няма нават методык правядзення экспэртызы - з гэтым сутыкнуліся супрацоўнікі аўтамабільных кампаній даслоўна ў пятніцу, 28 жніўня.

Мы зноў робім усё магчымае, каб знізіць інвестыцыйную прывабнасць нашай краіны, актыўна абараняючы свой унутраны рынак і ствараючы дадатковыя бар'еры для імпарту прадукцыі ў Беларусь.

Дзяржава актыўна адшуквае сродкі для папаўнення казны, атрымліваючы немалыя сродкі ад паслуг у гігіенічнай рэгістрацыі і штрафаў за рэалізацыю тавару без гэтай рэгістрацыі.

Выснову, якую я магу зрабіць пасля прыняцця гэтага ўказа: нас можа чакаць чарговае павышэнне коштаў (не звязанае з ростам курсу даляра), а таксама дэфіцыт пэўных груп тавараў, бо, паўтаруся, праходзіць экспертызу трэба пры кожным увозе тавару ў краіну. У доўгатэрміновай перспектыве - рост неафіцыйнага, «шэрага» ўвозу алівы, фарбаў, іншых прадуктаў нафтахіміі, бытавой тэхнікі ў Беларусь. Бо замест таго, каб сертыфікаваць кожную партыю тавару, што займае масу часу і сродкаў, значна прасцей завезці тавар неафіцыйна. А яшчэ прасцей - адправіцца ў Расею, дзе гэты тавар можа быць таннейшы, і не толькі праз розніцу ў курсе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках