6 траўня 2024, панядзелак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак прадаўца ў Салігорску складае блізу 120 даляраў

15

Гэта амаль у 10 разоў менш, чым абяцаныя дыктатарам 1000 даляраў для кожнага беларуса да 2015 года.

Грамадскі актывіст, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі па Менскай вобласці Віктар Малочка апублікаваў у Facebook разліковую ведамасць па заробку сваёй жонкі - прадавачкі 6-га разраду ААТ «Салігорскторг» Наталлі Малочкі.

Згодна з ведамасцю, кваліфікаваная працаўніца гандлёвай сеткі ў Салігорску, які заўсёды меў славу шахцёрскай сталіцы Беларусі і горада вялікіх заробкаў, атрымлівае разам з авансам блізу 2.200.000 беларускіх рублёў на месяц. Што з улікам апошняй дэвальвацыі складае крыху больш за 120 даляраў.

«Я ведаю, што многія з вас будуць смяяцца, іншыя не павераць!!! Але столькі зарабляе ў самым багатым горадзе Беларусі Салігорску прадавачка «Салігорскгандлю» з 6 разрадам у прамтаварных крамах... Далей без каментара», - піша Віктар Малочка.

Нагадаем, што ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка абяцаў беларусам сярэдні заробак у 1000 даляраў ЗША да 2015 года. «Да 15-га года мы павінны наблізіць памеры заробку да 1000 даляраў у эквіваленце», - заявіў тады беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках