7 траўня 2024, aўторак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разанскім дэсантнікам загадалі раз на тыдзень размаўляць па-ангельску

16
Разанскім дэсантнікам загадалі раз на тыдзень размаўляць па-ангельску

Курсанты Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча з новага навучальнага года абавязаны кожны тыдзень гаварыць па-ангельску.

Такі загад аддаў камандуючы ПДВ РФ Уладзімір Шаманаў, паведамляе ТАСС.

«Як паказала практыка, міжнародныя вучэнні і выкананне міжнародных задач звязаныя з веданнем гэтай мовы. Таму серада - гэта будзе дзень, калі ўсё вучылішча будзе размаўляць толькі на ангельскай мове», - заявіў генерал-палкоўнік.

Шаманаў адзначыў, што цягам апошніх гадоў з'явілася праблема недастатковага ўзроўню ведання замежных моў. Ён дадаў, што курсанты цягам усіх пяці гадоў навучання будуць займацца профільнай, як правіла ангельскай, мовай.

Неабходнасць валодання замежнымі мовамі звязаная з тым, што менавіта вайскоўцы ВДВ складаюць аснову міратворчых сіл, якія выкарыстоўваюцца Расеяй за мяжой (не лічачы 15-й асобнай мотастралковай брыгады сухапутных войскаў).

На сёння веданне замежных моў з'яўляецца падставай для налічэння вайскоўцу дадатковай грашовай надбаўкі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках