8 траўня 2024, Серада, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На адной са сцен Менска з'явіцца графіці-партрэт графа Чапскага

6
На адной са сцен Менска з'явіцца графіці-партрэт графа Чапскага

Графіці-партрэт графа Чапскага з'явіцца на адной са сцен дома на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

Пра гэта БелТА паведамілі арганізатары другога беларуска-бразільскага street art фестывалю Vulica Brasil, які праходзіць з 30 жніўня да 12 верасня.

У фестывалі Vulica Brasil удзельнічаюць беларускія і бразільскія мастакі. На думку арганізатараў, першы фестываль, які прайшоў ў 2014 годзе, выклікаў цікавасць замежных мастакоў. У гэтым годзе чатыры майстры прыехалі здалёк у Менск. У першым удзельнічалі два мастакі.

Мерапрыемства ў гэты раз праходзіць пры падтрымцы брэнда "Аліварыя", які ўжо вядомы жыхарам Менска сваімі праектамі, накіраванымі на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Кірунак культурнай дзейнасці "Аліварыі" - стварэнне ўнікальнага вобраза аднаго з заснавальнікаў завода, які стаў сапраўдным сімвалам брэнда, графа Чапскага. У гэтым годзе споўнілася 155 гадоў з дня нараджэння знакамітага мэра Менска. Адзначыць гэтую дату і ўвекавечыць постаць вядомага гарадскога галавы "Аліварыя" наважылі незвычайным спосабам: удзельнікі другога беларуска-бразільскага street art фестывалю Vulica Brasil стануць аўтарамі графіці-партрэта графа Чапскага.

Кіраўніца групы ў кіраванні брэндамі ААТ "Піўзавод Аліварыя" Людміла Стручэўская адзначыла: "Чапскі заслугоўвае таго, каб ягоная фігура ўпрыгожвала адну з вуліц горада, для якога ён зрабіў вельмі шмат. Першая электрастанцыя, конка, брукаваныя дарогі, тэлефон і многае іншае з'явіліся менавіта пры Чапскіх. І мы ўважаем за свой абавязак аддаць даніну павагі гэтаму чалавеку, асабліва ў год 155-годдзя з дня ягонага нараджэння. Летась усталяваны памятны знак на будынку піўзавода "Аліварыя", які ператварыўся ў паспяховае прамысловае прадпрыемства менавіта пры графе. У гэтым годзе прынятая пастанова стварыць помнік Каралю Чапскаму, пры гэтым зрабіць яго не ў выглядзе звыклага воку манумента".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках