6 траўня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі сканфіскавалі 144 крышталёвыя келіхі

6
Берасцейскія мытнікі сканфіскавалі 144 крышталёвыя келіхі

Агульная вартасць незаяўленага тавару (144 куфлі) склала блізу 250 млн.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Берасцейскай мытні.

У пункце «Казловічы» супрацоўнікі мытні зрабілі надгляд грузавога аўтамабіля маркі «DAF», які рухаўся ў Расейскую Федэрацыю са зборным грузам: сілавымі ўстаноўкамі, электралічыльнікамі, адзеннем і касметыкай.

«Падчас правядзення аперацый мытнага кантролю службовыя асобы выявілі ў грузавым засеку паўпрычэпа 24 наборы куфляў, звесткі аб якіх былі адсутныя ў транспартных дакументах і не былі ўключаныя ў агульную вартасць тавару.

Крышталёвыя наборы складаліся з шасці каляровых келіхаў для шампанскага і віна. Паводле папярэдняй ацэнкі кошт аднаго камплекта тавару склаў звыш 10 млн рублёў, а агульны кошт незаяўленага грузу (144 куфлі) склаў блізу 250 млн рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

Тавар сканфіскаваны мытняй да выраку суда.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках