26 красавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд адхіліў 20 тон беларускай ялавічыны

Рассельгаснагляд адхіліў 20 тон беларускай ялавічыны

Спецыялісты Рассельгаснагляду не пусцілі на Смаленшчыну 20 тон мяса «Слуцкага мясакамбіната».

1 верасня інспектары забаранілі ўвоз у РФ астуджанага мяса ялавічыны з Беларусі. Адзін з пастаўшчыкоў дапусціў няякаснае маркаванне і размарожванне прадукцыі пры перавозе, а другі не паклапаціўся пра пісьменнае ўкладанне сертыфікатаў і правільнае нанясенне ветэрынарных таўраў. Акрамя таго, маркаванне пакавальнай тары праведзенае з грубымі парушэннямі, піша zhlobin-news.org.

Ялавічыну вырабу беларускага ААТ «Слуцкі мясакамбінат» спынілі на мяжы Смаленскай вобласці праз нечытэльныя ветэрынарных таўры, а таксама неадпаведнасці ў сертыфікаце.

Усё гэта выклікала сумневы ў аб'ектыўнасці ветэрынарнага кантролю пры адпраўцы мяса з суседняй краіны.

Прынятая пастанова вярнуць груз адпраўніку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках