Google змяніла лагатып упершыню з 2013 года
- 1.09.2015, 20:58
- 14,915
Найбуйнейшая пошукавая сістэма з 1 верасня прэзентавала радыкальнае абнаўленне графічнага стылю свайго лагатыпа.
Аб сваім новым лагатыпе, які заставаўся нязменным з траўня 2014 года, Google распавяла ў дзвюххвілінным роліку, піша "Новое время".
"Гэта ўжо не першы і не апошні раз, калі мы змянілі наш дызайн... Мы мяркуем, што пры яго распрацоўцы, мы ўзялі найлепшае з Google - прастату, лаканічнасць, яркасць, прыязнасць", - сказана ў паведамленні кампаніі.
Раней паведамлялася, што кампанію чакае рэарганізацыя, у выніку якой Google стане падраздзяленнем холдынгу Alphabet.