6 траўня 2024, панядзелак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікерка Сэйма Латвіі: Вайсковыя дзеянні Расеі пагражаюць сістэме міжнароднага права

Спікерка Сэйма Латвіі: Вайсковыя дзеянні Расеі пагражаюць сістэме міжнароднага права

У інтарэсах усёй міжнароднай супольнасці - вярнуцца да заснаваных на сістэме правіл.

Крызіс, звязаны з міграцыяй і нападамі тэрарыстаў - гэта толькі бачная частка айсберга, перадала прэс-служба Сэйма Латвіі словы спікеркі Інара Мурніецэ, сказаныя ў Нью-Ёрку на IV Сусветнай канферэнцыі старшыняў парламентаў, піша rus.DELFI.lv.

"Зірнуўшы сёння на свет, можна ўбачыць прагрэс у змяншэнні беднасці і спрыянні ў даступнасці адукацыі. У той жа час звыш 60 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз узброеныя канфлікты. Да таго ж крызіс, звязаны з міграцыяй і нападамі тэрарыстаў - гэта толькі бачная частка айсберга, у якой значна больш доўгія карані", - сказала латвійская спікерка.

Яна адзначыла: "Вайсковыя дзеянні Расеі ва Украіне пагражаюць сістэме міжнароднага права, якая стваралася больш за 70 гадоў. Аднак у інтарэсах усёй міжнароднай супольнасці - вярнуцца да заснаваных на сістэме правіл. Таму трэба спадзявацца на здольнасць міжнародных арганізацый дамагчыся захавання Менскіх пагадненняў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках