26 красавiка 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам затрыманы беларус з батальёна «Тарнада»

22

Баец «Тарнада» «Маджахед» затрыманы праваахоўнікамі ўчора, 9 верасня.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціяс.

«Жорстка але без стральбы следчыя Галоўнай вайсковай пракуратуры, у выніку філіграннай аператыўнай камбінацыі работнікаў дэпартамента крымінальнага вышуку МУС, у гатэльным комплексе на Абухаўскай трасе пад Кіевам увечары 9 верасня адшукалі і затрымалі самага небяспечнага і жорсткага з усіх падазраваных байцоў роты «Тарнада» па мянушцы «Маджахед» - грамадзяніна Беларусі Данііла Ляшука, які хаваўся ад следства і суда больш за два месяцы», - напісаў Маціяс.

Затрыманы падазраецца ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Дзмітрый Ляшук (ён жа па пасведчанні супрацоўніка міліцыі Аль-Такбір Даніял Аляксандравіч) падазраецца ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у складзе злачыннай арганізацыі з ліку асобных работнікаў міліцыі роты патрульна-паставой службы «Тарнада» пад кіраўніцтвам пяць разоў судзімага Руслана Анішчанкі.

«Менавіта «Маджахед» з надзвычайным цынізмам і дзёрзкасцю, жорсткасцю і бязлітаснасцю здзяйсняў найбольш жорсткія катаванні мясцовага насельніцтва Луганскай вобласці, арганізоўваў і браў непасрэдны ўдзел у згвалтаванні затрыманых, якіх ён разам з іншымі падазраванымі выкрадаў з карыслівых меркаванняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў канцы чэрвеня міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад аб расфармаванні гэтага батальёна. Вайсковая пракуратура арыштавала камандзіра батальёна Руслана Анішчанку і семярых байцоў. Іх абвінавачваюць у незаконным пазбаўленні волі, утрыманні, выкраданні і катаванні мясцовых жыхароў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках