3 траўня 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва «Беларуськалія» спалохалася байкоту

39

Кіраўніцтва прадпрыемства, якое кіруе і выбарчымі камісіямі, адкрыта заяўляе аб арганізацыі адміністрацыйнага кантролю за прыходам на «выбары».

9 верасня на першым рудніку ААТ «Беларуськалій» адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з інжынерна-тэхнічным персаналам - кіраўнікамі і начальнікамі ўсіх узроўняў гэтага рудаўпраўлення. Звычайных працоўных туды не паклікалі, затое прысутнічалі генеральны дырэктар Іван Галаваты, ягоны намеснік у ідэалагічнай працы і кадрах Анатоль Махлай і сам дырэктар першага рудніка Аляксандр Гарбачоў, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Падчас сустрэчы генеральны дырэктар распавёў калектыву аб крызісных з'явах на сусветным калійным рынку і аб праблемах, якія могуць чакаць «Беларуськалій» у сувязі з цяжкасцямі ў эканоміках Бразіліі і КНР. Пасля гэтага Галаваты пакінуў мерапрыемства.

Потым пачаў выступаць Махлай. Тэма яго выступу тычылася «прэзідэнцкіх выбараў». Сэнс прамовы зводзіўся да наступнага: мы жывем добра, вакол нас адны праблемы, а ў нас спакой і стабільнасць, нашай краіне не трэба ніякага іншага кіраўніка, вы павінны зрабіць свой выбар, і вы ўсё ведаеце, якім ён павінен быць. Фактычна на найбуйнейшым дзяржаўным прадпрыемстве краіны адміністрацыя ў працоўны час агітавалі за Лукашэнку, хоць афіцыйна старт агіткампаніі Цэнтрвыбаркамам яшчэ абвешчаны не быў. Да таго ж варта адзначыць, што Анатоль Махлай з'яўляецца намеснікам старшыні Салігорскай раённай выбарчай камісіі.

Канчатковую кропку ў сустрэчы паставіў дырэктар першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў, які да таго ж узначальвае адну з участковых выбарчых камісій у Салігорску. Пасля непрыхаванай агітацыі за дзейсную ўладу Гарбачоў, груба парушаючы Выбарчы кодэкс, абвясціў усім прысутным аб уласным кантролі за прыходам усіх падначаленых яму работнікаў першага рудаўпраўлення на выбары:

- Што я ад вас патрабую, як кіраўнік, і паспрабую максімальна гэта пракантраляваць, гэта прыход у дзень выбараў на выбарчыя ўчасткі. Усе кіраўнікі будуць абавязаныя ў дзень выбараў паведаміць сваім кіраўнікам аб сваіх людзях, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, і якія не прыйшлі. Для гэтага зусім няшмат трэба з улікам наяўнасці мабільнай сувязі. А яшчэ лепш - не даводзьце справу да апошняга дня, калі хтосьці не ўпэўнены, што гэта ў яго атрымаецца ў дзень выбараў, - заявіў Аляксандр Гарбачоў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках