3 траўня 2024, Пятніца, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: Міграцыйны крызіс - найвялікшы выклік у гісторыі ЕЗ

3
Штайнмаер: Міграцыйны крызіс - найвялікшы выклік у гісторыі ЕЗ
Франк-Вальтэр Штайнмаер
ФОТА: REUTERS

Беспрэцэдэнтны наплыў бежанцаў у Еўразвяз стаў самым вялікім выклікам у гісторыі ЕЗ.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, паведамляе Agence France Press.

Найбольшы міграцыйны крызіс у Еўропе з канца Другой сусветнай вайны можа быць "найвялікшай праблемай ЕЗ у яго гісторыі", сказаў Штайнмаер, заклікаючы краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы да салідарнасці ў развязанні гэтага крызісу.

"Калі мы адзіныя ў апісанні сітуацыі як такой, мы павінны быць адзіныя ў разуменні таго, што гэты крызіс нельга развязваць кожнай краіне аднаасобна", - адзначыў кіраўнік МЗС ФРГ.

Пры гэтым ён заявіў, што Нямеччына цягам наступных двух дзён чакае да 40 тысяч уцекачоў, піша "ЕвроПравда".

Еўракамісія ў сераду прыняла пастанову аб пераразмеркаванні 120 000 шукальнікаў прытулку з Італіі, Грэцыі і Вугошчыны па іншых краінах Еўразвязу. На думку Еўракамісіі, размеркаванне бежанцаў павінна праводзіцца ў абавязковым парадку.

Пры гэтым шэраг краін, прынамсі, ва Усходняй Еўропе, выступаюць супраць сістэмы квот у размеркаванні бежанцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках