3 траўня 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганчарэнка: Як можна было доўга разважаць над прапановай працаваць у ЦСКА?

7
Ганчарэнка: Як можна было доўга разважаць над прапановай працаваць у ЦСКА?
Віктар Ганчарэнка
ФОТА: URA.RU

Пасля сыходу з «Урала» ў Віктара Ганчарэнкі быў толькі адзін варыянт - праца ў ЦСКА.

Пра гэта беларускі футбольны трэнер заявіў прэс-службе маскоўскага клубу пасля прыбыцця ў Вольфсбург, дзе 15 верасня ён правядзе стартавы матч Лігі чэмпіёнаў супраць аднайменнага нямецкага клуба, піша БелаПАН.

«Пасля доўгага прастою, які быў пасля «Кубані», прыйшло ўсведамленне таго, што нельга доўга сядзець без справы. Пакінуўшы «Урал» (24 жніўня дэ-факта, 1 верасня дэ-юрэ), разумеў, што трэба хутчэй знайсці працу. Канкрэтны варыянт быў толькі адзін: Леанід Віктаравіч (Слуцкі, галоўны трэнер ЦСКА) патэлефанаваў, запрасіў і выразна патлумачыў, хто чым будзе займацца. Я рады увайсці ў яго штаб, асабліва ўлічваючы яго вялікую загружанасць», - сказаў Ганчарэнка.

На пытанне, ці доўга ён думаў над прапановай Слуцкага стаць старэйшым трэнерам, Ганчарэнка адказаў: «Не. Як можна было доўга разважаць над такой прапановай?»

Са слоў Ганчарэнкі, ён добра ведае каманду, так як двойчы прыязджаў на яе зборы. «Акрамя таго, я даволі часта маю стасункі з Леанідам Віктаравічам, таму добра ўяўляю моцныя і слабыя якасці гульцоў. Хвалявацца можна, калі цябе чакае нешта невядомае. Тут жа мне многае вядома», - сказаў трэнер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках