19 траўня 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: БХД будзе зарэгістраваная толькі пасля змены рэжыму

1
Віталь Рымашэўскі: БХД будзе зарэгістраваная толькі пасля змены рэжыму
Віталь Рымашэўскі

БХД падала ў Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю партыі.

Сябры аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова 14 верасня падалі ў Вярхоўны суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць партыю БХД.

Са слоў Дзяніса Садоўскага, адмову Міністэрства юстыцыі паказала, што ніякіх сур'ёзных падстаў для нерэгістрацыі БХД няма. А на заснавальнікаў вёўся ціск.

У аргкамітэце заяўляюць, што патрэбныя дакументы былі пададзеныя ў тэрмін і адпавядалі ўсім патрабаванням. А пры жаданні Мінюста ўсе памылкі можна было выправіць за 30 хвілін, паведамляе прэс-служба БХД.

«Мы падаем скаргу, каб яшчэ раз засведчыць факт дыскрымінацыі, паказаць адсутнасць як права на свабоду асацыяцыяў, так і адсутнасць незалежных судоў. Ілюзій мы не маем і разумеем, што БХД будзе зарэгістраваная толькі пасля змены рэжыму», - сказаў Віталь Рымашэўскі.

Пяты ўстаноўчы з'езд Партыі БХД адбыўся 13 чэрвеня, у Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю партыі.

У пачатку жніўня заснавальнікаў БХД выклікалі ў Клічаўскі райвыканкам і пракуратуру Верхнядзвінскага раёна, дзе пад ціскам патрабавалі адмовіцца ад сваіх подпісаў. Мінюст не змог у тэрмін праінфармаваць аргкамітэт БХД аб выніках дзяржаўнай рэгістрацыі, але 19 жніўня паведаміў, што БХД зарэгістраваная не будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках