17 траўня 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Песню, якую стварыў бубнач IQ48, праслухала 235 млн чалавек

2

Антон Мацулевіч зрабіў трэк для Fetty Wap і паехаў падпісваць кантракт з буйной амерыканскай кампаніяй.

Загадкавым беларускім прадусарам з псеўданімам Tony Fadd, кліп на песню якога ў выкананні маладой хіп-хоп-зоркі Fetty Wap прагледзела больш за 235 мільёнаў чалавек, выявіўся бубнач гурта IQ48. Трэк Антона Мацулевіча "Trap Queen" палічыў за найлепшае аднавокі амерыканскі рэпер. Пазней на беларуса выйшлі прадстаўнікі Фэці, яны разам дарабілі песню і выпусцілі яе афіцыйна. Пра гэта музыка распавёў у інтэрв'ю Complex. Калі Антон убачыў там 4 млн праглядаў пад відэа на песню, ён закрычаў: "О Божа!". Цяпер Мацулевіч знаходзіцца ў Каліфорніі, паведамляе "Еўрарадыё".

Для IQ48 раптоўны ад'езд Антона ў Амерыку месяц таму стаў нечаканасцю: музыкі даведаліся пра поспехі калегі за тыдзень да ад'езду.

"Мы кажам: "А што ж ты маўчыш?" А ён: "Ну вы ж не пыталіся". А мы: "Ну, сапраўды, будзем цяпер пытацца, як справы, ці не падпісаў ты раптам з BMG кантракт на 5 гадоў?" - смяецца фронтмэн IQ48 Аляксандр Ракавец.

Са слоў калег па IQ48, Антон - фанат Prodigy, займаецца прадусаваннем гадоў пяць. Гітарыст гурта Яўген Бузоўскі ўспрымае тое, што адбываецца з Антонам, як казачную гісторыю:

"Ён казаў, што нешта там піша ў "Фруцілупс", але мы і не ведалі, што гэта на такім узроўні! Думалі, так, для сябе".

Хлопцы з IQ48 кажуць, што Антон уладкаваўся добра - яму знялі дом з басейнам. Ён вельмі шмат працуе і на сувязь выходзіць рэдка. Цягам месяца, які музыка прабудзе ў Каліфорніі, ён павінен падпісаць (ці ўжо падпісаў) кантракт з буйной мясцовай кампаніяй. Праўда, не гавораць, з якой, маўляў, вось Антон прыедзе, і ўсё вам раскажа. Але хлопцы не выключаюць, што ў хуткім часе ім прыйдзецца шукаць новага бубнача.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках