17 траўня 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя шукае каардынатара «Еўрапейскай Беларусі»

3
Міліцыя шукае каардынатара «Еўрапейскай Беларусі»
Максім Вінярскі

Максіму Вінярскаму пагражаюць 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта заявілі супрацоўнікі міліцыі, якія ўварваліся ў кватэру, дзе пражываюць маці і сястра каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». З іх слоў, Максім Вінярскі не адбыў 10 сутак арышту, да якога быў прысуджаны раней. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі адмовіліся паведаміць калі, судом якога раёна і за якое правапарушэнне актывіст быў прысуджаны да такога пакарання.

Максім Вінярскі цяпер знаходзіцца ў іншым месцы. Ён сказаў charter97.org, што не ведае, на якой падставе яго хочуць прымусіць адседжваць 10 сутак арышту і звязвае візіт міліцыі са сваёй грамадскай дзейнасцю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках