25 красавiка 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам паранены беларус Васіль Парфянкоў

25

Былы палітвязень знаходзіцца ў шпіталі ў Днепрапятроўску.

Аб гэтым паведамляецца ў групе «Згуртаванне патрыётаў» у сацсетцы «Фэйсбук».

«Учора ў Пясках пад 14:30 адбылося боесутыкненне з сепаратыстамі, у выніку якога нашы паклалі трох. Некалькі байцоў батальёна АУН атрымалі раненні, сярод іх беларус «Сябра» Васіль Парфянкоў.

Пасля спрацоўкі сігнальнай ракеты хлопцы высунуліся на перахоп варожай ДРГ, адбыўся кантактны бой, нашых абстралялі з АГС (аўтаматычны гранатамёт), пяцёра параненыя. Зараз хлопцаў даставілі ў бальніцу Днепрапятроўска, адзін у рэанімацыі, астатнія ў стабільным стане - жыць будуць», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, дзесяткі беларусаў бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Васіль Парфянкоў быў удзельнікам Плошчы-2010, прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў жніўні 2011 года быў памілаваны. Пазней новы прысуд і турэмны тэрмін актывіста былі звязаны з парушэннем прэвентыўнага нагляду, які быў устаноўлены за ім пасля вызвалення з турмы.

Васіль Парфянкоў з'яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча ў намінацыі «За асабістую мужнасць», якую штогод уручае сайт charter97.org.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках