16 траўня 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Атланце» за паўтара года «аптымізавалі» 1700 чалавек

10
На «Атланце» за паўтара года «аптымізавалі» 1700 чалавек
Фота: tut.by

Кантракты не падаўжаюць, у першую чаргу, пенсіянерам.

У інтэрв'ю агенцтву «Бізнэс-навіны» генеральны дырэктар ЗАТ «Атлант» Віктар Шуміла паведаміў аб аптымізацыі штатных адзінак.

- Мы сёння накіроўваем нашы намаганні на развіццё прадукту і зніжэнне яго сабекошту. У першую чаргу гэтага ўдалося дабіцца за кошт тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў, за кошт змяненняў у канструктыўных асаблівасцях тэхнікі і ўдасканалення тэхналагічных працэсаў, а таксама за кошт аптымізацыі арганізацыйных структур і функцый кіравання. У выніку за 2014 і I паўгоддзе 2015 было аптымізавана 1706 штатных адзінак, што склала 16,6% ад штатнай колькасці ЗАТ «Атлант», у тым ліку, 162 штатныя адзінкі, якія належаць да няпрофільных відаў дзейнасці. Гэтыя захады носяць пастаянны характар, - распавёў Віктар Шуміла.

ЗАТ «Атлант» аб'ядноўвае Менскі завод лядоўняў, Завод бытавой тэхнікі і Баранавіцкі станкабудаўнічы завод. На апошнім працоўныя распавялі praca-by.info:

- Паціху прыбіраюць людзей. Адбываецца гэта перыядычна. Проста не падаўжаюць кантракт, у першую чаргу, пенсіянерам. Некаторыя аддзелы наогул аб'ядналі. Калісьці на заводзе працавала 5000 чалавек, цяпер засталося 2000 з невялікім.

Раней газета «Беларускi час» паведамляла, што за 2014 штат ЗАТ «Атлант» скараціўся больш чым на 700 чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках