3 траўня 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO створыць камандныя пункты ў Вугоршчыне і Славакіі

NATO створыць камандныя пункты ў Вугоршчыне і Славакіі

Кіраўніцтва NATO плануе стварыць рэгіянальныя штаб-кватэры ў Вугоршчыне і Славакіі.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на паведамленне нямецкага агенцтва dpa.

Пастанова паводле гэтага пытання будзе прынятая 8 кастрычніка на сустрэчы міністраў абароны краін NATO у Брусэлі, паведаміў агенцтву прадстаўнік арганізацыі.

Яшчэ ў пачатку 2015 года было прынятая пастанова аб стварэнні цэнтраў інтэграцыі сіл NATO у Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Яны павінны пачаць працу да ліпеня 2016 года.

Нагадаем, цэнтры інтэграцыі сіл NATO у шасці краінах Усходняй Еўропы забяспечаць у выпадку неабходнасці хуткае разгортванне сіл хуткага рэагавання Альянсу ў рэгіёне.

Пачынаючы з першага верасня Цэнтры інтэграцыі сіл NATO былі актываваныя ў шасці краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках