26 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя інжынеры ЗША маюць намер замяніць знішчальнікі чарадой дронаў

Вайсковыя інжынеры ЗША маюць намер замяніць знішчальнікі чарадой дронаў

Распрацоўшчыкі прапанавалі кампрамісны варыянт паміж аднаразовымі баявымі ракетамі паветра-паветра і дарагімі знішчальнікамі.

У аддаленай будучыні Агенцтва перспектыўных абаронных навукова-даследчых распрацовак ЗША (DARPA) прапануе замяніць дарагія сучасныя баявыя самалёты чародамі параўнальна недарагіх баявых дронаў, якія будуць здольныя зрабіць да 20 вылетаў.

Між іншым, самі экспэрты ўжо паспелі ахрысціць такія перспектыўныя вайсковыя беспілотнікі «грэмлінамі», піша Hi-News. У кампаніі заявілі, што разглядаюць такія БПЛА як прамежкавы варыянт паміж аднаразовымі ракетамі паветра-паветра і знішчальнікамі, якія служаць цягам некалькіх дзесяцігоддзяў.

«Мы не будзем губляць увесь планёр, рухавікі, бартавое абсталяванне і карысную нагрузку пасля кожнага палёту, як адбываецца з баявымі ракетамі. У той жа час мы не будзем несці цяжар дарагога рамонту і сэрвіснага абслугоўвання сучасных шматразовых сістэм, якія застаюцца на службе дзесяцігоддзямі», - сказаў мэнэджар праграмы Дэн Пэт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках