5 траўня 2024, Нядзеля, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Падабед звольніўся з кампаніі Чыжа

9
Юрый Падабед звольніўся з кампаніі Чыжа

Былы камандзір менскага АМАПа звольніўся з пасады начальніка аддзела аховы карпарацыі «Трайпл».

Пра гэта заявіў «Беларускаму партызану» сам Юры Падабед. Са слоў былога камандзіра АМАПа, ён звольніўся на ўласнае жаданне і «больш нічога пра сваё асабістае жыццё каментаваць не мае намеру». Ён таксама адмовіўся што-небудзь сказаць пра арышт аднаго з саўладальнікаў «Трайпла», уплывовага бізнэсоўца Уладзіміра Япрынцава.

Падабед адмаўляе, што ўзначальваў службу бяспекі «Трайпла», таму што «такой службы ў кампаніі не існуе». «Я быў начальнікам аддзела аховы, які займаецца забеспячэннем аховы ўсіх аб'ектаў кампаніі», - растлумачыў Падабед.

Ён не паведаміў, дзе будзе працаваць далей, сказаўшы, што пакуль хоча адпачыць і пабыць з сям'ёй.

Юрый Падабед сышоў з менскага АМАПу ў 2008 годзе нібыта на ўласнае жаданне. Пры Падабедзе АМАП з элітнага атрада ператварыўся ў банду галаварэзаў, якія збіваюць жанчын і дзяцей. Такім ён застаецца і дагэтуль. За незаконныя дзеянні падчас прэзідэнцкай кампаніі 2004 году Юры Падабед уключаны Еўрапейскім Звязам у спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю еўрапейскіх дзяржаў і ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках