5 траўня 2024, Нядзеля, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік прымусіў Пуціна апраўдвацца за падзенне рубля

10

Падчас наведвання прэзідэнтам РФ адукацыйнага цэнтра «Сірыус» 11-гадовы Дзяніс з Пскова спытаў у яго, што адбываецца з курсам рубля.

Пуціну давялося тлумачыць.

«Чаму даляр расце, а мы яму даём расці? У нас жа ўсё даражэйшае становіцца», - пацікавіўся хлопчык.

«Гэта праўда. Але не ўсё. Наш экспарт становіцца таннейшым», - заявіў Пуцін.

«Але чаму нельга гэта спыніць?» - спрабаваў высветліць у прэзідэнта школьнік.

Кіраўнік расейскай дзяржавы заявіў, што гэта зрабіць можна, але гэта будуць нярыначныя метады.

«Мы не рэгулюем нярыначным спосабам гэтую сітуацыю, таму што калі так зрабіць, мы хутка спалім золатавалютныя рэзервы», - адказаў Пуцін.

Дзяніс, з ягоных слоў, зразумеў тлумачэнні прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках